Вакзал Сен-Лазар

Станцыя
Вакзал Сен-Лазар
фр.: Gare Saint-Lazare
Аператар Société nationale des chemins de fer français[d]
Дата адкрыцця 26 жніўня 1837
Код у «Экспрэс-3» 8738400
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Вакзал Сен-Лазар

Вакзал Сен-Лазар (фр.: Gare Saint-Lazare) — адна з 6 буйных галоўных чыгуначных станцый Парыжа. Вакзал знаходзіцца ў 8-й акрузе, непадалёк ад вялікіх гандлёвых цэнтраў. Абслугоўваючы пераважна рэгіён Іль-дэ-Франс, прапускная здольнасць вакзала складае каля 100 млн пасажыраў у год (274 тысячы ў дзень), што робіць гэтую чыгуначную станцыю другой па велічыні ў французскай сталіцы. Сен-Лазар мае 27 пуцей і звязаны з парыжскім грамадскім транспартам (метро, RER і аўтобус).

Гісторыя вакзала Сен-Лазар бярэ свой пачатак у 1837 годзе з адкрыццём чыгуначнай лініі з Парыжа ў Сен-Жэрмен-ан-Ле. Спачатку быў узведзены часовы драўляны будынак вакзала на плошчы Еўропы. У 1841 годзе быў пабудаваны другі, таксама часовы, будынак, на гэты раз на Ру дэ Стакгольм, непасрэдна перад плошчай Еўропы. Браты Пер’е, уладальнікі чыгуначнай лініі, планавалі падоўжыць лінію ў напрамку цэнтра горада да Ру Троншэ, але пацярпелі няўдачу з-за супраціву муніцыпалітэта і ўладальнікаў прылеглых да лініі зямельных участкаў.

Трэці вакзал з’явіўся ў перыяд з 1842 па 1853 гг. на яго цяперашнім месцы, Ру дэ Гаўр, па праекце архітэктара Эжэна Флаша. У 1889 годзе вакзал набыў сённяшні выгляд. Для сусветнай выставы запатрабавалася значнае павелічэнне плошчаў вакзала, якое было ажыццёўлена архітэктарам Жулем Лішу.

Зноскі