Ваклюз

Ваклюз
Vaucluse
Месцазнаходжанне
Дэпартамент Ваклюз на карце Францыі
Інфармацыя
Нумар: 84
Рэгіён: Праванс-Альпы-Лазурны бераг
Прэфектура: Авіньён
Акруг: 3
Кантонаў: 24
Камун: 151
Статыстыка
Насельніцтва 50-е месца
 -1999 499,7 тыс.
Шчыльнасць насельніцтва: 140 чал/км²
Плошча: 3567 км²
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ваклюз (фр.: Vaucluse, акс.: Vauclusa) — дэпартамент на поўдні Францыі ў рэгіёне Праванс-Альпы-Лазурны бераг; парадкавы нумар — 84; адміністрацыйны цэнтр — Авіньён; насельніцтва — 499,7 тыс. чалавек (50-е месца сярод французскіх дэпартаментаў, даныя 1999 г.).

Плошча тэрыторыі 3567 км². Уздоўж заходняй мяжы дэпартамента працякае рака Рона, уздоўж паўднёвай — Дзюранс.

Дэпартамент уключае 3 акругі, 24 кантона і 151 камуну.

Ваклюз быў утвораны ў 1793 г. з абласцей, якія адлучыліся ад дэпартаментаў Буш-дзю-Рон, Дром і Ніжнія Альпы (цяпер Альпы Верхняга Праванса). Размешчаны на тэрыторыі былой правінцыі Праванс.