Славутасць | |
Вал Антаніна | |
---|---|
![]() | |
55°58′01″ пн. ш. 4°04′01″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата заснавання | 142 |
![]() |
Антані́наў вал, або вал Антаніна (англ.: Antonine Wall, лац.: Vallum Antonini) — старажытнарымскае абарончае збудаванне паміж нізоўямі ракі Клайд і залівам Ферт-оф-Форт у Шатландыі.
Пабудаваны ў 145 годзе Лоліем Урбікам у часы ўладарства імператара Антаніна Пія для абароны паўночных меж Рымскай Брытаніі ад варвараў. Мела 19 асноўных і шэраг дадатковых фартоў перад валам для абароны флангаў. Вышыня 3 м, шырыня каля 4,5 м, з паўночнага боку ўмацаваны ровам. У 155 годзе Антанінаў вал часова пакінуты рымскімі войскамі. Уінстан Чэрчыль у сваёй кнізе «Нараджэнне Брытаніі» дае іншую дату будаўніцтва — 186 год.
![]() |
Вал Антаніна на Вікісховішчы |
---|