Валаснёвыя, Валасні́́, Вадзяныя змейкі[1] (Nematomorpha) — тып беспазваночных жывёл, лічынкі якіх вядуць паразітоідны (руск.) (бел. спосаб жыцця.
Навуковая назва паходзіць ад грэч. νῆματος — нітка, μορφή — форма. Народныя назвы: жывы волас, конскі волас.
Першаснаполасцевыя чэрві. Даўжыня ад некалькіх сантыметраў да 1,5 метраў, у таўшчыню да 2 мм. Афарбоўка ад белай да цёмна-карычневай. Цела шорсткае, воласападобнае, укрытае кутыкулай, кішэчнік часткова рэдукаваны (у целе жывёлы-гаспадара жывяцца асматычна). Органы пачуццяў развіты слаба. Выдзяляльная, дыхальная і крывяносная сістэмы адсутнічаюць.
У выкапнёвым выглядзе вядомыя з эацэну. Пашыраны ў морах і прэсных водах ад тропікаў да тундры. Адрозніваецца больш за 300 відаў. Падзяляюцца на 2 падкласы: адзін з іх (Gordioidea) аб’ядноўвае прэснаводныя віды, якія паразітуюць у целе насякомых, другі (Nectonematoidea) — марскія віды, паразіты ракападобных. На Беларусі ў канавах, сажалках і азёрах найбольш пашыраны валасень звычайны (Gordius aquaticus).
Раздзельнаполыя. Самкі адкладваюць мільёны вельмі дробных яец, склееных у выглядзе белых шнуроў. Цераз 15–80 дзён з іх выходзяць лічынкі, з дапамогай рухомага хабатка са стылетам яны ўкараняюцца ў цела прамежкавага гаспадара.
Лічынкі ў развіцці змяняюць двух гаспадароў (лічынкі матылёў, аўсянікаў, камароў і буйныя членістаногія — драпежныя жукі). У канчатковым гаспадару вырастаюць у дарослых чарвей, праз покрыва цела выходзяць у навакольнае асяроддзе (гаспадар звычайна гіне). У скуру чалавека і пазваночных жывёл не ўкараняюцца (насуперак народным уяўленням).
Зноскі