Валеры Мерэс | |
---|---|
фр.: Valérie Mairesse | |
Дата нараджэння | 8 чэрвеня 1954[1][2] (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса, тэатральная актрыса, кінаактрыса |
IMDb | ID 0537865 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Валеры Мерэс (фр. Valérie Mairesse; нар. 8 чэрвеня 1954) — французская кінаактрыса. Вядомая па ролях у фільмах «Укол парасонам», «Гэта не я, гэта — ён!», «Банзай!».
Нарадзілася 8 чэрвеня 1954 у Парыжы. Правяла ўсё дзяцінства ў Афрыцы. У пачатку 70-х вяртаецца ў Парыж. Удзельнічала ў пастаноўках трупы Сплендыд. Потым з’яўляецца ў кіно. Здымалася ў карцінах у розных еўрапейскіх краінах. Спачатку камедыі, потым больш сур’ёзныя ролі. Сёння Валеры працягвае актыўна здымацца, чаргуючы лёгкі і сур’ёзны жанр. Жыве ў прыгарадзе Парыжа.