Валерый Піліпавіч Барзоў | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
Нарадзіўся |
20 кастрычніка 1949[1][2] (74 гады) |
Грамадзянства | |
Трэнер | Валянцін Пятроўскі[d] |
Рост | 183 см[3] |
Вага | 80 кг[3] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Валерый Піліпавіч Барзоў (нар. 20 кастрычніка 1949, Самбар, Львоўская вобласць, Украінская ССР) — украінскі лёгкаатлет-спрынтар, двухразовы алімпійскі чэмпіён і трохразовы прызёр Алімпійскіх гульняў, спартыўны функцыянер, дзяржаўны і грамадскі дзеяч Украіны.
Прэзідэнт НАК Украіны (1990—1998), прэзідэнт Федэрацыі лёгкай атлетыкі Украіны (1996—2012), член МАК (з 1994 года). Заслужаны майстар спорту СССР (1970), кандыдат педагагічных навук (1977).
Першы і адзіны савецкі спрынтар, які выйграў алімпійскае золата на дыстанцыях 100 і 200 метраў.