Валерый Шатаевіч Меладзэ | |
---|---|
груз. ვალერი შოთას ძე მელაძე | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 23 чэрвеня 1965[1][2][…] (59 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Жонка | Albina Dzhanabaeva[d] і Irina Meladze[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | аўтар-выканаўца, музычны прадзюсар, акцёр, кінаакцёр, спявак, піяніст, інжынер, вырабнік, вядучы, тэлевядучы |
Пеўчы голас | тэнар |
Інструменты | фартэпіяна і вакал |
Жанры | поп-музыка[4], традыцыйная поп-музыка[d], поп-рок, Europop[d][5], арт-рок[6], рок-музыка і эстрада |
Узнагароды | |
meladze.ru | |
![]() | |
![]() |
Валерый Шатаевіч Меладзэ (груз. ვალერი შოთას ძე მელაძე; нар. 23 чэрвеня 1965[1][2][…], Батумі, Аджарская АССР) — расійскі спявак, кампазітар, Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі (2006), Народны артыст Чачэнскай рэспублікі (2008).
Нарадзіўся ў Батумі ў рабочым пасёлку. Бацькі ніякага дачынення да музыкі не мелі: бабуля, дзядуля, бацька і маці працавалі інжынерамі. Праўда, мама трохі грала на фартэпіяна. Вырас у Батумі, дзе скончыў музычную школу па класе фартэпіяна.
У 1982—1987 гадах вучыўся ў Мікалаеўскім караблебудаўнічым інстытуце.
У 1989 годзе разам з братам увайшоў у склад гурта «Дыялог», які пакінуў у 1993 годзе.
У 1993 годзе ў Кіеве на фестывалі кветак «Раксалана» адбыўся сольны дэбют Валерыя Меладзэ. Тады з Валерыем заключыў кантракт прадзюсар Яўген Фрыдлянд.
У 1994 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Інтэнсіфікацыя абменных працэсаў у іанітным фільтры з псеўдавібра-авадкаваным пластом катыёна».
У 2007 годзе стаў музычным прадзюсарам Фабрыкі зорак-7 разам са сваім братам Канстанцінам Меладзэ.