Валерый Якаўлевіч Брусаў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Валерий Маслов, Аврелий[1][2], В. Бакулин[3][2], Нелли[4][2], В. А. Маслов[5], Даров[2], 3. Фукс[2], Ptyx[2] і К. Веригин |
Дата нараджэння | 1 (13) снежня 1873[6] ці 13 снежня 1873[7][8][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 кастрычніка 1924[6][10][…] (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Якаў Кузьміч Брусаў[d] |
Жонка | Іаана Мацвееўна Брусава[d] |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, перакладчык, літаратурны крытык, пісьменнік навуковай фантастыкі, гісторык літаратуры, філосаф, празаік, драматург, гісторык, літаратуразнавец |
Кірунак | рускі сімвалізм[d] |
Жанр | лірыка |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Валерый Якаўлевіч Брусаў (руск.: Вале́рий Я́ковлевич Брю́сов, 1873—9 кастрычніка 1924) — рускі паэт, празаік, літаратурны крытык, драматург, тэарэтык літаратуразнаўства, перакладчык.
Нарадзіўся ў купецкай сям’і. Вучыўся ў маскоўскай прыватнай гімназіі Ф. Крэймана. Паступіў у 1892 годзе ў Маскоўскі ўніверсітэт на гістарычнае аддзяленне гісторыка-філалагічнага факультэта. У 1895 годзе Брусаў выдаў кнігу «Шэдэўры», у 1897 годзе — кнігу «Гэта — я» пра свет суб’ектыўна-дэкадэнцкіх перажыванняў, якія абвяшчалі эгацэнтрызм. У 1899 годзе скончыў універсітэт, цалкам аддаўся літаратурнай дзейнасці. На працягу двух гадоў працаваў сакратаром рэдакцыі часопіса «Рускі архіў». Пасля арганізацыі выдавецтва «Скарпіён», якое публікавала творы мадэрністаў, Брусаў прыняў актыўны ўдзел у арганізацыі альманахаў і часопіса «Шалі» (1904—1909).
У 1897 годзе Брусаў ажаніўся з Іаанай Рунт. Яна была спадарожніцай да самай яго смерці. У 1900 годзе выйшла кніга «Трэцяя варта», пасля якой Брусаў атрымаў прызнанне як паэт. У 1903 годзе апублікаваў кнігу «Гораду і свету», у 1906 годзе — «Вянок».
У 1919 годзе Брусаў стаў членам РКП(б). Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве, загадваў літаратурным пададдзелам Аддзела мастацкай адукацыі пры Наркамасветы, быў членам Дзяржаўнага вучонага савета, прафесарам МДУ (з 1921). Памёр ад запалення лёгкіх.
Пахаваны на Новадзявочых могілках.