Валжанка

Валжанка

Валжанка звычайная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aruncus L., 1758

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  25129
NCBI  23143
EOL  30604
GRIN  g:1016
IPNI  30021056-2

Валжа́нка[4] (Arúncus) — род кветкавых раслін сямейства ружавых. Каля 10 відаў.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Двухдомныя шматгадовыя травяністыя расліны або кусты з галінастым сцяблом вышынёй да 2 м і тоўстым дравяністым карэнішчам. Лісце двойчы-, тройчыперыстае, пілавата-зубчастае, на доўгіх чаранках. Кветкі дробныя, белыя або крэмавыя, у коласападобных гронках, сабраных у буйную раскідзістую мяцёлку. Плод — шматлістоўка. Дэкаратыўныя, лекавыя і меданосныя расліны[5].

Пашыраны ва ўмераных абласцях Паўночнага паўшар’я, пераважна ў горных раёнах. Рэлікты трацічнай тургайскай флоры[5].

На тэрыторыі Беларусі ў заходніх і цэнтральных раёнах трапляецца валжанка звычайная, або двухдомная (Aruncus vulgaris)[5].

У род уваходзяць 1—4 ці больш відаў, межы паміж якімі размыты. Нярэдка ўсе яны аб’ядноўваюцца ў адзін паліморфны від — A. dioicus.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Звесткі пра род Aruncus у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 20. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. а б в Валжанка. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Лагатып Вікісховішча На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Валжанка
  • Волжанка: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)