Валонія

Бельгія Валонскі рэгіён
Région wallonne
Wallonische Region
Waals Gewest
Герб Валоніі
Сцяг Валоніі Герб Валоніі
Гімн: «Le Chant des Wallons»
Заснавана 1980
Афіцыйныя мовы Французская, нямецкая
Сталіца Намюр
Найбуйнейшыя гарады Шарлеруа, Льеж, Намюр, Монс, Ла-Лув'ер
Форма кіравання Парламентарная манархія
Міністр-прэзідэнт Рудзі Дэмот
Плошча
• Усяго

16.844 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2012)
Шчыльнасць

3.546.329 чал.
211 чал./км²
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2006)
  • На душу насельніцтва

$87,4 млрд
$25.532
Этнахаронім Валонцы
Валюта Еўра (€, EUR)
Інтэрнэт-дамены .be, .eu
Тэлефонны код +32
Часавыя паясы +1

Валонія (фр.: Wallonie, нідэрл.: Wallonie, ням.: Wallonien, валон.: Waloneye) — пяць паўднёвых правінцый Бельгіі, дзе найболей распаўсюджанай з'яўляецца французская мова. З'яўляецца суб'ектам федэрацыі нараўне з Франдрыяй і Брусельскай сталічным рэгіёнам. Сталіца — Намюр. Насельніцтва — 3.395.942 чалавекі (2005), плошча — 16.844 км².

Паходжанне назвы

[правіць | правіць зыходнік]

Этымалогія слова Валонія падобная са словам Уэльс. Абодва гэтых тапоніма паходзіць ад старажытнагерманскага слова «walh», што значыць — чужынец. Так германцы звалі тэрыторыі «чужых», гэта значыць не-германскіх народаў, якія гаварылі на не-германскіх мовах. Магчыма, што гэта слова, у сваю чаргу, узыходзіць да этноніма кельцкага племя волькаў.