| ||||||||||||||||||||||
Вальеха (англ.: Vallejo) — горад у акрузе Салана ў штаце Каліфорнія, ЗША. Размешчаны на беразе заліва Сан-Пабла. Марская акадэмія Каліфарнійскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Горад названы ў гонар Марыяна Гвадалупе Вальехі, знакамітага каліфарнійскага генерала і дзяржаўнага дзеяча. Горад быў заснаваны ў 1851 годзе на Ранча Сасколе генерала Вальехі, каб служыць сталіцай Каліфорніі, якой ён і служыў з 1852 да 1853 года.