Вальтэр Гес | |
---|---|
ням.: Walter Hess | |
Дата нараджэння | 17 сакавіка 1881[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 жніўня 1973[1][2][…] (92 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, афтальмолаг, нейрабіёлаг, выкладчык універсітэта, хірург, біёлаг, мастацтвазнавец, фізіёлаг |
Навуковая сфера | фізіялогія чалавека[d][5], афтальмалогія[5], нейранавукі[d][5] і хірургія[5] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вальтэр Рудольф Гес (Хес) (ням.: Walter Rudolf Hess; 17 сакавіка 1881, Фраўэнфельд, Швейцарыя — 12 жніўня 1973, Лакарна, Швейцарыя) — швейцарскі фізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1949 годзе «за адкрыццё функцыянальнай арганізацыі прамежкавага мозгу як каардынатара актыўнасці ўнутраных органаў». Падзяліў прэмію з Эгашам Монішам, узнагароджаным «за адкрыццё тэрапеўтычнага ўздзеяння лейкатаміі пры некаторых псіхічных захворваннях».