Вальтэр Каспер | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Walter Kasper | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Roman Catholic Diocese of Rottenburg-Stuttgart[d] | ||||||
Папярэднік | Georg Moser[d] | ||||||
Пераемнік | Gebhard Fürst[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Эдуард Ідрыс Касідзі[d] | ||||||
Пераемнік | Kurt Koch[d] | ||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктарская ступень[d] (1961) | ||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, багаслоў, выкладчык універсітэта, каталіцкі біскуп | ||||||
Месца працы | |||||||
Нараджэнне |
5 сакавіка 1933[1][2][…] (91 год) |
||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вальтэр Каспер (ням.: Walter Kasper; нар. 5 сакавіка 1933, г. Хайдэнхайм-ан-дэр-Брэнц, Германія) — каталіцкі кардынал.
Святарскае пасвячэнне атрымаў у кафедральным саборы Ратэнбурга 6 красавіка 1957 г. Aбараніў дысертацыю на тэму «Філасофія і тэалогія гісторыі ў позняй філасофіі Шэлінга». Узначальваў кафедру дагматычнай тэалогіі на тэалагічным факультэце Мюнстарскага ўніверсітэта. 16 сакавіка 1999 г. Ян Павел ІІ прызначыў Вальтэра Каспера Сакратаром Папскай Рады па садзеянні хрысціянскаму адзінству і віцэ-прэзідэнтам Камісіі па рэлігійным дыялогу з іудаізмам. 21 лютага 2001 г. — стаў кардыналам і 3 сакавіка 2001 г. быў прызначаны Старшынёй Папскай Рады па садзеянні хрысціянскаму адзінству і Камісіі па рэлігійным дыялогу з іудаізмам. 15 мая 2001 г. кардынал Вальтэр Каспер стаў членам Кангрэгацыі па пытаннях веравучэння і Кангрэгацыі па справах Усходніх Цэркваў, а 18 мая таго ж года — членам Папскай Рады па пытаннях культуры. У 2002 г. ён быў прызначаны членам Вышэйшага Папскага касцёльнага суда (Signatura Apostolica).
Аўтар кніг: «Езус Хрыстус» (1974), а таксама «Лексікон тэалогіі Касцёла», які выдаваўся тройчы.