Вальтэр Лейсцікаў

Вальтэр Лейсцікаў
Фатаграфія
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1865(1865-10-25)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 ліпеня 1908(1908-07-24)[1][2][…] (42 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, пісьменнік, графік, настаўнік
Месца працы
Вучоба
  • Берлінская акадэмія мастацтваў[d][3]
Мастацкі кірунак экспрэсіянізм
Уплыў Ханс Гудэ[3] і Hermann Eschke[d][3]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вальтэр Лейсцікаў (ням.: Walter Leistikow; 25 кастрычніка 1865, Бромберг, цяпер Быдгашч — 24 ліпеня 1908, Цэлендорф) — нямецкі мастак-пейзажыст, які працаваў у манеры югендштылю.

Жыццё і творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

У 1883 годзе будучы мастак прыехаў у Берлін паступаць у Берлінскую акадэмію мастацтваў, але прыняты не быў. Вучыўся жывапісу да 1887 года ў Германа Эшкі і Ганса Гудэ. У 1892 годзе ўвайшоў у лік заснавальнікаў мастацкай групы «11», якая выступала супраць класічнага акадэмізму ў жывапісе і за развіццё сучаснага мастацтва. Адмова арганізатараў выставіць карціну Лейсцікава «Возера Груневальд» на мастацкай выставе прывяла да заснавання Берлінскага сэцэсіёна ў 1899 годзе.

У сваіх пейзажах Лейсцікаў наседваў манеру мастакоў барбізонскай школы, аднак з цягам часу пачаў пазбягаць дэталізацыі і апісальных элементаў у сваіх палотнах, ствараючы буйнафарматныя творы, запоўненыя сілуэтамі і вобразамі з размытых ліній. У той жа час у яго позніх працах прыкметная і падкрэсленая стылізацыя, выкліканая ўплывам на мастака ар-нуво, не пераходзячая, аднак, у дэкаратыўную фармалістыку пейзажа.

24 ліпеня 1908 года Лейсцікаў застрэліўся з-за сваёй у той час невылечнай хваробы — сіфілісу.

Зноскі