Вальфраміт | |
---|---|
Вальфраміт з Партугаліі | |
Формула | (FeMn)WO4 |
Сінгонія | Манаклінная |
Колер | Чорны, цёмна-карычневы |
Колер рысы | Чорная, бурая |
Бляск | Металічны |
Празрыстасць | Непразрысты |
Цвёрдасць | 5 - 5,5 |
Спайнасць | Дасканалая |
Шчыльнасць | 7,1 — 7,5 г/см³ |
Паказчык пераламлення | 1,616 - 1,652 |
Вальфраміт — мінерал класа вальфрамітаў.
Склад вальфраміту (%): MnO — 11,70; FeO — 11,85; WO3 — 76,46.
Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі прызматычныя або таблітчастыя, пласціністыя. Вальфраміт з'яўляецца сярэднім членам ізаморфнага шэрагу ферберыт (названы ў гонар нямецкага мінералога-аматара М. Фербера (Moritz Rudolph Ferber), крайні жалезісты член шэрагу, чорны, цёмна-карычневы, колер рысы цёмна-карычневы, прызматычныя падоўжаныя крышталі, непразрысты, утрымлівае FeWO4 звыш 80 %) і гюбнерыт (названы ў гонар нямецкага горнага інжынера А. Гюбнера (Аdolph Hubne), крайні марганцавы член шэрагу, буры з чырванаватым адценнем, колер рысы жоўта-буры, утрымлівае FeWO4 менш за 20%, марганца - да 23,4 %, празрысты ў тонкіх сколах).