Валюта (італ.: voluta — завіток, спіраль) — пластычнае аздабленне ў выглядзе спіральнага завітка. Як элемент архітэктурнага ордара звычайна выкарыстоўваўся ў аздабленні капітэляў калон. У асобных выпадках форму валюты маюць архітэктурныя дэталі для сувязі частак будынка, а таксама кансолі карнізаў, упрыгожанні парталаў, дзвярэй, вокнаў і інш. Выкарыстоўвалася з часоў позняга Адраджэння і барока.