Валянцін Бакфарк | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | кампазітар, лютніст |
Дата нараджэння | каля 1507[1][2][…] ці 1507 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 жніўня 1576[3] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
![]() |
Валянцін Грэф Ба́кфарк[4], або Ба́лінт Ба́кфарк (венг.: Bálint Bakfark, Bacfarc , Bakfarc , Bakfarkh , Bakffark , Backuart; жнівень 1506 або 1507, г. Брашо, Трансільванія (цяпер Брашоў, Румынія) — 13 або 22 жніўня 1576) — кампазітар і лютніст эпохі Адраджэння. Значную частку жыцця правёў у Вялікім Княстве Літоўскім.
Напачатку працаваў у Трансільваніі, Францыі і, магчыма, у Італіі. 3 12 чэрвеня 1549 прыдворны лютніст вялікага князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта Аўгуста. Пасля смерці Барбары Радзівіл выехаў у Каралявец да герцага Альбрэхта, які выдаткаваў пенсію для яго жонкі Кацярыны з Нарбутаў і дзяцей[4].
У час гастроляў Бакфарк па Еўропе у Ліёне у 1553 годзе выйшаў яго 1-ы друкаваны збор твораў. У 1554—1565 гадах жыў і працаваў у Вільні, падрыхтаваў 2-і збор твораў, прысвечаны Жыгімонту Аўгусту (выдадзены у Кракаве)[4]. У 1560-х гадах было выкрытана, што Бакфарк шпіёніў і інфармаваў пра сітуацыю пры польскім каралеўскім двары герцага Прусіі Альбрэхта. У сувязі з гэтым страціў давер і заступніцтва караля, яго дом у Вільні ў 1566 годзе быў знесены, а сам ён бег у Познань, а затым у Вену.
3 1566 жыў пры імператарскім двары у Вене, потым у Венгрыі. У 1571 годзе пераехаў у Падую, дзе працаваў да сваёй смерці[4].
Творчасць Бакфарка — адно з найвялікшых дасягненняў еўрапейскай лютневай музыкі XVI ст. Віртуознае валоданне тэхнікай ігры на лютні Бакфарк выкарыстоўваў пры стварэнні фантазій, рычэкараў, у т.л. складаных поліфанічных кампазіцый, транскрыпцый сачыненняў аўтарства іншых кампазітараў эпохі. У сваіх творах ён рэалізоўваў цэласныя архітэктанічныя канцэпцыі, у якіх спалучалікя фармальныя элементы позняга матэта з песеннымі, характэрнымі для канцоны і мадрыгала[4].