Валянціна Картэзэ | |
---|---|
італ.: Valentina Cortese | |
![]() | |
Дата нараджэння | 1 студзеня 1923[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 ліпеня 2019[3][4] (96 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Richard Basehart[d] |
Дзеці | Jackie Basehart[d] |
Прафесія | кінаактрыса, тэатральная актрыса |
IMDb | ID 0181305 |
![]() |
Валянціна Картэзэ (італ.: Valentina Cortese; 1 студзеня 1923 — 10 ліпеня 2019) — італьянская актрыса тэатра і кіно.
Картэзэ пачала здымацца ў Італіі ў 1941 годзе. Яе акцёрская кар’ера ў ЗША пачалася пасля выхаду фільма «Дом на тэлеграфным узгорку» ў 1951 годзе, у якім яна сыграла са сваім будучым мужам Рычардам Бейсхартам. Яны ажаніліся ў тым жа годзе, а праз 9 гадоў развяліся. Ад гэтага шлюбу ў Валянціны застаўся сын — акцёр Стэфана Патрыцы.
На сцэне выступала ў міланскім Тэатра Пікала, гуляла ў пастаноўках Джорджа Стрэлера. У кіно яе здымалі Жуль Дасэн, Джозеф Леа Манкевіч, Антаніёні, Феліні, Франсуа Труфо, Джозеф Лоўзі, Марыа Манічэлі, Стэнлі Крамер, Тэры Гіліям і многія іншыя буйныя рэжысёры.
У 1950 сыграла ролю князёўны Тараканавай у фільме «У цені арла», у 1962 — роля Элеаноры Дузэ ў фільме «Урач з Сан-Мікеле». У 1974 годзе за ролю ў фільме «Амерыканская ноч» яна была намінавана на «Оскар» як лепшая актрыса другога плана. Прэмія была прысуджаная Інгрыд Бергман за ролю ў фільме «Забойства ва Усходнім экспрэсе», якая, выйшаўшы на сцэну, сказала: «Гэта несправядліва. Гэтую прэмію трэба прысудзіць Валянціне Картэзэ. Яна яе заслужыла».
У 1977 годзе Картэзэ знялася ў міні-серыяле Франка Дзэфірэлі «Ісус з Назарэта», дзе згуляла Ірадыяду.