Валяр’ян Уладзіміравіч Куйбышаў

Валяр’ян Уладзіміравіч Куйбышаў
руск.: Валериа́н Ку́йбышев
Нараджэнне 25 мая (6 чэрвеня) 1888[1]
Смерць 25 студзеня 1935(1935-01-25)[3][4][…] (46 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Член у
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Валяр’ян Уладзіміравіч Куйбышаў (руск.: Валериа́н Влади́мирович Ку́йбышев; 25 мая (6 чэрвеня) 1888, Омск, Акмолінская вобласць, Расійская імперыя — 25 студзеня 1935, Масква, РСФСР, СССР) — расійскі рэвалюцыянер і савецкі партыйны і палітычны дзеяч.

Член ЦВК СССР 1-6-га скліканняў, кандыдат у члены ЦК УКП(б) (1921—1922), член ЦК УКП(б) (1922—1923, 1927—1935), член Палітбюро ЦК УКП(б) (1927—1935), член Аргбюро ЦК УКП(б) (1922—1923, 1934—1935), сакратар ЦК УКП(б) (1922—1923), член ЦКК УКП (б) (1923—1927).

Нарадзіўся 25 мая (6 чэрвеня) 1888 года ў горадзе Омску Акмолінскай вобласці ў шматдзетнай сям’і асабістага двараніна.

У 1904 годзе, у шаснаццацігадовым узросце, уступіў у Расійскую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю (РСДРП).

У 1905 годзе, ва ўзросце сямнаццаці гадоў, скончыў Сібірскі кадэцкі корпус у Омску, пасля чаго адправіўся ў Санкт-Пецярбург, дзе паступіў у Ваенна-медыцынскую акадэмію. З восені 1905 года жыў у Санкт-Пецярбургу і ў вольны ад заняткаў час выконваў тэхнічныя абавязкі ў гарадской арганізацыі РСДРП: перавозіў нелегальную літаратуру, дастаўляў з Фінляндыі выбуховыя рэчывы і зброю. У пачатку 1906 года трапіў пад нагляд паліцыі Расійскай імперыі за ўдзел у студэнцкім пратэсце супраць крывавай расправы 9 студзеня 1905 года над мірнай працоўнай дэманстрацыяй, некалькі разоў падвяргаўся допытам, і, у выніку, у 1906 годзе быў выключаны з акадэміі.

Зноскі

  1. Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. ЛаминНовосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
  2. а б Куйбышев Валериан Владимирович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Куйбышев Валериан Владимирович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Walerian Wladimirowitsch Kuibyschew // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.