Вандроўка часу | |
---|---|
англ.: Voyage of Time | |
Жанр | дакументальны фільм і драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Працягласць | 90 хв.[4] |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 2016 і 8 снежня 2016[1] |
IMDb | ID 1945228 |
«Вандроўка часу» (англ.: Voyage of Time) — амерыканскі дакументальны фільм 2016 года, пастаўлены рэжысёрам Тэрэнсам Малікам па ўласным сцэнарыі[5].
Сусветная прэм’ера адбылася 7 верасня 2016 года на 73-м Венецыянскім кінафестывалі. Карціна апавядае пра Сусвет — ад яго нараджэння да разбурэння. Фільм выйшаў у дзвюх версіях з рознымі назвамі: 40-хвілінны «Voyage of Time: The IMAX Experience» для кінатэатраў IMAX і 90-хвілінны «Voyage of Time: Life’s Journey» для звычайных кінатэатраў.
Першыя крокі вытворчасці фільма былі здзейснены ў канцы 1970-х гадоў, калі Тэрэнс Малік распрацаваў праект пад назвай «Q» для кампаніі «Paramount», які апавядаў пра паходжанне жыцця на Зямлі[6]. Галоўным навуковым кансультантам стужкі стаў Эндру Нол[7].
Фільм для IMAX быў сустрэты крытыкамі прыхільна, у той час як поўнаметражная версія атрымала супярэчлівыя рэцэнзіі: 90 % на Rotten Tomatoes у 40-хвіліннай версіі і 68 % — у поўнаметражнай.
Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 2 кінаўзнагародамі і 5 намінацыямі[8].