Зверху на задніх крылах сінія плямы адсутнічаюць, замест іх вылучаюцца карычнева-жоўтыя плямы на цёмным фоне. У кастальнай вобласці задняга крыла — белая пляма. Пярэднія крылы таксама з белай прывяршыннай плямай. Агульны фон карычнева-чырвоны. Знізу задняе крыло з белым V-падобным знакам на канцы дыскальнай ячэйкі. Пярэдняе крыло зубчастае, з вялікім выманнем. Даўжыня пярэдняга крыла — 25-32 мм.
Яйкі адкладаюцца колцавымі кладкамі на галінах кармавых раслін.
Вусені харчуюцца на вербах, таполі, вязе. Маладыя вусені жывуць у гняздзе скапленнямі, дарослыя адзінкава знізу на лісці. Кукалка вісіць на ствалах і галінках.
Лётае па лугавінах і редзінах у лясах, прасек, горных схілах, каля населеных пунктаў і інш. Час лёту — сярэдзіна ліпеня — верасня і ў маі пасля зімоўкі.