Вантрабянка | |
---|---|
| |
Кампаненты | |
Асноўныя | |
![]() |
Вантрабянка — мясны выраб, каўбаса, зробленая з вантробаў. Традыцыйны выраб беларускай кухні. Лакальныя назва патрашанка, на 3аходняй Беларусі называюць таксама сальцісонам.
Адвараныя, парэзаныя, пасоленыя свіныя вантробы (лёгкія, печань, сэрца, ныркі), а таксама галавізна, прыпраўленыя часнаком, перцам і іншымі спецыямі, перамешваюць, кладуць у тоўстыя свіныя кішкі або страўнік і зноў вараць або падпякаюць у печы. Потым на 1—1,5 сутак прыціскаюць гнётам. Ядуць халодную.