Ва́пнаўка[1] (Gypsóphila) — род кветкавых раслін сямейства гваздзіковых. Больш за 120 відаў.
Пашыраны ў Еўропе, Азіі і Аўстраліі (1 від). На Беларусі 7 відаў: 2 дзікарослыя — вапнаўка мяцёлчатая (Gypsophyla paniculata), расце па дарогах і чыгунках, на ўзлесках хваёвых лясоў і дзюнах, вырошчваецца ў культуры, і вапнаўка пучкаватая (Gypsophyla fastigiata), расце ў сухіх і светлых хваёвых барах, на ўзлесках, мелавых агаленнях і ўздоўж дарог; 2 занесеныя — вапнаўка пранізаналістая (Gypsophyla perfoliata) і вапнаўка чорнакаранялістая (Gypsophyla scorzonerifolia), растуць па чыгунках, на сметніках; З інтрадукаваныя — вапнаўка зграбная (Gypsophyla elegans), вапнаўка найвышэйшая (Gypsophyla altissima) і вапнаўка ціхаакіянская (Gypsophyla pacifica), растуць у кветніках, садах, часам як здзічэлыя на газонах.
Шмат- і аднагадовыя травяністыя расліны, радзей паўкусты з прамастойным, узыходным і распасцёртым, пераважна моцна разгалінаваным (ёсць шарападобныя, т.зв. «перакаціполе», і падушкападобныя формы) сцяблом. Лісце дробнае, суцэльнае, сядзячае, ад лінейна-ланцэтнага да ланцэтна-яйцападобнага. Кветкі дробныя, белыя, лілова-чырвоныя ці ружовыя, у складаных мяцёлчатых і шчыткападобных суквеццях. Плод — аднагнездавая каробачка. Дэкаратыўныя, тэхнічныя, лекавыя і меданосныя расліны.
Род уключае больш за 150 відаў[2].
- Некаторыя віды
Зноскі