Варг Вікернес | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Крысціян Ларсан Вікернес, у 20 год афіцыйна змяніў імя на Варг |
Дата нараджэння | 11 лютага 1973[1] (51 год) |
Месца нараджэння | |
Краіна | Нарвегія |
Жонка | Marie Cachet[d][2] |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак, кампазітар, блогер, барабаншчык, пісьменнік, гітарыст, ютубер, board game designer, тэлепрадзюсар |
Інструменты | бас-гітара, клавішныя музычныя інструменты[d], ударныя музычныя інструменты, сінтэзатар, вакал і электрагітара |
Жанры |
Блэк-метал Эмбіент Трэш-метал, Дэт-метал (у Old Funeral) |
Псеўданімы |
Count Grishnackh Greven |
Калектывы |
Burzum Mayhem (1993) Old Funeral (1989—1991) |
Супрацоўніцтва | Darkthrone |
Лэйблы |
Deathlike Silence Productions Cymophane Productions Misanthropy Records Byelobog Productions |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
|
burzum.org | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Варг Вікернес, па нараджэнні Крысціян Вікернес (нарв.: Varg Vikernes [ˈvarɡ ˈviːkeɳes], Kristian Larssøn Vikernes; нар. 11 лютага 1973), таксама вядомы як Граф Грышнак (англ.: Count Grishnackh) — нарвежскі музыкант, стваральнік і адзіны ўдзельнік блэк-металічнага гурта Burzum.
Варг Вікернес адбываў турэмны тэрмін за ўчыненае ў 1993 годзе забойства гітарыста іншага блэк-металічнага гурта, Mayhem, Еўранімуса. 10 сакавіка 2009 г. было апублікавана паведамленне аб тым, што чарговае прашэнне аб умоўна-датэрміновым вызваленні было задаволена і ён у бліжэйшы час будзе выпушчаны з турмы. 22 мая Вікернес пацвердзіў сваё вызваленне.
Варг Вікернэс — аўтар вялікай колькасці артыкулаў і кніг. Асноўная іх тэма паганства, пры гэтым закранута не толькі паганства скандынаваў, але і ўсіх германскіх народаў, а таксама славян. Большая частка гэтых артыкулаў апублікаваныя ў кнізе Vargsmål (Прамовы Варга).
У артыкулах і інтэрв’ю неаднаразова заклікаў чытачоў не давяраць ніводнаму іншаму рэсурсу, акрамя www.burzum.org, ва ўсім, што тычыцца яго асобы. Сайт www.burzum.org хосціцца ў Расіі і даступны толькі на дзвюх мовах — англійскай і рускай.