Варся́нка (Dipsacus) — род кветкавых раслін падсямейства Варсянкавыя (Dipsacoideae).
Двухгадовыя, радзей шматгадовыя травяністыя расліны.
Вышыня да 50—200 см. корань стрыжнёвы. Сцябло прамое, рабрыстае, шыпаватае, зверху галінастае. Прыкаранёвае лісце падоўжанае, адваротнаяйцападобнае, кароткачаранковае, сабранае ў разетку, сцябловае са зрослымі асновамі. Кветкі дробныя, у галоўчатых суквеццях. Плод — сямянка.
У родзе каля 20 відаў, пашыраных у Міжземнамор’і, Паўднёвай і Усходняй Азіі, Паўночнай Афрыцы. На тэрыторыі Беларусі як дэкаратыўныя расліны інтрадукаваны варсянка пасяўная, або варсавальная шышка (Dipsacus sativus) і варсянка разрэзаная (Dipsacus laciniatus).
Зноскі
- Пашына Г. Варсянка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Ворсянка // Сельскохозяйственный энциклопедический словарь / Редкол.: В. К. Месяц (гл. ред.) и др. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 87. — 656 с. — 100 000 экз. (руск.)