Вартавы́ карабе́ль — клас баявых надводных караблёў, прызначаных для нясення дазорнай службы, ахоўвання буйных караблёў, транспартаў і дэсантных караблёў (судоў) ад атак падводных лодак, тарпедных катэраў і авіяцыі праціўніка на пераходзе морам і пры стаянцы на адкрытых рэйдах.
Вартавыя караблі таксама прыцягваюцца для нясення дазорнай службы на падыходах да сваіх ваенна-марскіх баз, партоў і для аховы марской граніцы[1].
Скарочанае найменне ВКР. Таксама ў літаратуры можа называцца — Патрульны карабель, Карабель супрацьлодкавай абароны.