Варфаламееўская ноч

Разня ў Варфаламееўскую ноч

Варфаламееўская ноч (фр.: massacre de la Saint-Barthélemy — разня Св. Варфаламея) — масавая разня гугенотаў у Францыі, учыненая каталікамі ў ноч на 24 жніўня 1572 года, напярэдадні дня Святога Варфаламея. Па розных ацэнках, загінула каля 40 тысяч чалавек[1].

Традыцыйна прынята лічыць, што Варфаламееўская ноч была справакавана Кацярынай Медычы, маці французскага караля Карла IX, з падачы сваіх італьянскіх саветнікаў, такіх як Альбера дэ Гондзі  (англ.) і Лудавіка Ганзага  (англ.). Разня адбылася праз шэсць дзён пасля вяселля каралеўскай сястры Маргарыты з пратэстантам Генрыхам Наварскім, у сувязі з якой многія з самых багатых і вядомых гугенотаў сабраліся ў пераважна каталіцкім Парыжы. Разня пачалася 24 жніўня 1572 года, напярэдадні дня Святога Варфаламея, праз два дні пасля замаху на адмірала Гаспара Каліньі, ваеннага і палітычнага правадыра гугенотаў.

Зноскі

  1. У артыкуле ЭСБЕ «Варфаламееўская ноч» гаворыцца пра 2000 загінулых у Парыжы і яшчэ каля 30 тысяч па ўсёй Францыі.