Варшаўска-Івангарадская аперацыя | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Усходні фронт Першай сусветнай вайны | |||
![]() Усходні фронт. Восень 1914. | |||
Дата | 28 верасня — 8 лістапада 1914 | ||
Месца | Вісла | ||
Вынік | Перамога Расійскай імперыі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
![]() |
Варша́ўска-Іва́нгарадская апера́цыя (28 верасня — 8 лістапада 1914) — буйная бітва на Усходнім фронце Першай сусветнай вайны. Скончылася паражэннем войскаў Германскай імперыі і Аўстра-Венгрыі.
Паражэнне ў галіцыйскай бітве паставіла Аўстра-Венгрыю на мяжу ваеннай катастрофы. У гэтых умовах Германская армія прыйшла на дапамогу саюзніку, перакінуўшы частку сіл на поўдзень, у Сілезію, дзе была сфарміравана 9-я армія пад камандаваннем Аўгуста фон Макензена. Каб прадухіліць меркаванае ўварванне рускіх войскаў у Сілезію, германскае камандаванне вырашыла нанесці ўдар з раёнаў Кракава і Чанстахова на Івангарад і Варшаву.
У ходзе Варшаўска-Івангарадскай аперацыі рускія войскі страцілі каля 150 тыс. чал. (32% ад колькасці першапачатковай групоўкі) і да 50 гармат. Германская і аўстрыйская арміі страцілі каля 150 тыс. чал. (з іх трэць страт прыйшлася на долю немцаў), у тым ліку 23 тыс. палоннымі (больш за 51% ад колькасці першапачатковай групоўкі) і 63 гарматы[1].