Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Варэна́ (літ.: Varėna, беларуская назва — Араны) — горад у Літве, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Варэнскага раёна Алітускага павета.
Горад размешчаны на тэрыторыі гісторычнай вобласці Дзукія. Знаходзіцца на раце Аране за 81 км ад Вільнюса.
Араны ўпершыню ўпіманаюцца ў пісьмовых крыніцах у 1413 годзе. З 1922 да 1939 года горад быў у Віленскім павеце Польшчы. З 1939 года, пасля акупацыі Усходняй Польшчы савецкімі войскамі і ўваходу Літвы ў СССР горад быў перададзены Літоўскай ССР.
Варэна атрымала статус горада ў 1946 годзе, а з 1950 года стала раённым цэнтрам Літоўскай ССР. У 1969 годзе гораду быў нададзены герб, але з 1970 года ён быў забаронены савецкімі ўладамі, адноўлены ў 1994 годзе.
|