Васастан (Стакгольм)

Васастан
Краіна
Уваходзіць у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Васастан, від з даху.

Васастан, Васастадэн (шведск.: Vasastan/Vasastaden) — адзін з раёнаў Стакгольма. У некаторых крыніцах згадваецца як Вазастан.

Васастан размешчаны ў цэнтры Стакгольма і займае тэрыторыю каля 3 км²; насельніцтва — 58 тысяч (2006). Гэта другі раён шведскай сталіцы як паводле населенасці, так і паводле плошчы. Найвышэйшы пункт раёна — 43 м над узроўнем мора.

Раён быў населены і раней, але сваю назву атрымаў у 1885 годзе ад вуліцы Васагатан, якая, у сваю чаргу, названа ў гонар караля Густава Васы. Васастан завуць «каменным горадам» за тое, што гэты раён ад пачатку забудоўваўся каменнымі дамамі[1]. Таксама ў раёне размешчаны Бергіянскі батанічны сад, гарадскі парк Васапарк і Стакгольмская грамадская бібліятэка[2][3].

У Васастане каля 70 гадоў жыла вядомая шведская пісьменніца Астрыд Ліндгрэн, якая «пасяліла» тут і героя сваіх твораў Карлсана[4]. У раёне на некаторых вуліцах дамы стаяць ушчыльную адзін да аднаго, таму цалкам магчыма шпацыраваць па дахах.

Зноскі

  1. Квартал Васастан(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2014. Праверана 26 чэрвеня 2014.
  2. Asker, Bertil (1986). Stockholms parker : innerstaden. Monografier utgivna av Stockholms stad, Stockholms tekniska historia 2. Stockholm: Liber Förlag.
  3. Stockholms stadsbibliotek
  4. Як арыентавацца ў Стакгольме: ключавыя словы і паняцці Архівавана 3 верасня 2014.