Вастралодачнік валасісты |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Вастралодачнік валасісты |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Oxytropis pilosa (L.) DC., 1802
|
|
Вастралодачнік валасісты, Вастралодка валасістая[1] (Oxytropis pilosa) — травяністая расліна сямейства бабовых.
Шматгадовая травяністая расліна, густа пакрытая мяккімі валаскамі. Сцябло ўзыходнае, вышынёй да 40 см. Лісце няпарна-перыстае. Пазушныя кветаносы нясуць гронка-галоўчатыя суквецці, якія складаюцца з 10-20 кветак; пялёсткі светла-жоўтыя. Плод — прамастойны касматы струк.
Еўрасібірскі лесастэпавы рэліктавы від з дыз’юнктыўным арэалам. Пашырэнне: Балканскі паўвостраў, Каўказ, Сярэдняя і Усходняя Еўропа, Малая Азія, Манголія, Сібір. Знаходзіцца ў Беларусі ў крайніх усходніх пунктах росту прыбалтыйскага фрагмента арэала, трапляецца ў сухіх хвойніках, на астэпаваных схілах адзіночнымі экземплярамі і невялікімі групамі.
Цвіце ў чэрвені-ліпені, пладаносіць у ліпені-жніўні. Размнажэнне насеннае.
Дэкаратыўная і кармавая расліна.
Зноскі
- Остролодочник волосистый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)