Вастселійна
| ||||||||
Вастселійна (эст.: Vastseliina) — пасёлак у воласці Выру павета Вырумаа (Эстонія).
Размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Вырумаа за 285 км ад Таліна, 24 км ад Выру. Размяшчаецца на беразе ракі Піўза недалёка ад расійскай і латвійскай мяжы. Да адміністрацыйнай рэформы мясцовых самакіраванняў Эстоніі 2017 года ўваходзіў у склад воласці Вастселійна і быў яе адміністрацыйным цэнтрам.
У пасёлку працуюць Вастселійнаская гімназія і школа-інтэрнат.
За 3 км на ўсход ад Вастселійна знаходзяцца разваліны крэпасці Нейгаўзен.
|