Васьміпрамянёвыя каралы | |||||||||||||
![]() Alcyonium acaule | |||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||
Octocorallia (Haeckel, 1866) | |||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||
Alcyonaria Dana, 1846
| |||||||||||||
Атрады | |||||||||||||
|
Васьміпрамянёвыя каралы (Octocorallia) — падклас кішачнаполасцевых жывёл.
Маюць восем перыстых шчупальцаў вакол ротавай адтуліны. Гастральная поласць падзелена васьмю радыяльнымі мяккімі перагародкамі на камеры; ад рота ў яе апускаецца эктадэрмальная глотка.
Утвараюць калоніі разнастайнай формы, памераў і афарбоўкі, якія складаюцца з дробных (звычайна менш за 1 см) паліпаў. Асновы паліпаў пагружаюцца ў цела калоніі, а іх кішэчныя поласці зязаны паміж сабой. Шкілет калоніі складаецца з асобных элементаў — вапняковых спікул рознай формы (іголак, палачак, верацён, лускавінак), у некаторых шкілет будуецца з рагавых пласцінак.
Вядомы з пачатку мезазою. Выдзяляецца 3 ці 4 сучасныя атрады, у т.л. альцыянарыі, або мяккія каралы (Alcyonacea); гарганарыі, або рагавыя каралы (Helioporacea); марскія пёры (Pennatulacea).
Налічваецца каля 3000 відаў. Пашыраны пераважна ў марскіх водах трапічнага пояса. Найбольш вядомыя: карал чырвоны, або высакародны карал (Corallium rubrum), арганчык (Tubipora musica), гарганарыя (Annella mollis) і інш. 3 многіх вырабляюць упрыгожанні, сувеніры.
Размнажэнне палавое і бяслолае (пачкаванне). Кормяцца прасцейшымі, бактэрыямі, часцінкамі дэтрыгу і інш. Многія свецяцца. Калоніі прыгожыя, рознакаляровыя. Утвараюць каралавыя рыфы.
Для паляпшэння артыкула пажадана |