Васіль Іванавіч Лебедзеў-Кумач | |
---|---|
руск.: Василий Лебедев-Кумач | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Лебедев-Кумач |
Дата нараджэння | 27 ліпеня (8 жніўня) 1898 ці 8 жніўня 1898[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 лютага 1949[3][4][…] (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, аўтар песень, музыкант, паэт-песеннік, палітык |
Кірунак | сацыялістычны рэалізм |
Жанр | песня і верш |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Васіль Іванавіч Лебедзеў-Кумач (руск.: Васи́лий Ива́нович Ле́бедев-Кума́ч, 24.7(5.8).1898, Масква, — 20 лютага 1949, Масква) — савецкі паэт.
Нарадзіўся ў сям'і шаўца. У 1919—1921 гадах працаваў у Бюро друку ўпраўлення Рэўваенсавета і ў ваенным аддзеле «Агіт-РОСТ». Вучыўся ў МДУ ў 1919-21 гадах. У 1920-я гады выступаў пераважна як аўтар сатырычных вершаў, апавяданняў, фельетонаў, якія друкаваліся ў «Рабочай газеце», «Сялянскай газеце», газеце «Гудок», часопісе «Кракадзіл» і інш., выходзілі асобнымі зборнікамі («Развод», 1925; «Чаінкі ў сподачку», 1925; «З усіх валасцей» 1926; «Маркотныя ўсмешкі», 1927).
Пісаў для эстрады і гукавога кіно (тэксты песень да кінакамедыі «Вясёлыя хлопцы», «Цырк» і інш.). Аўтар «Песні аб Радзіме» (1936), «Марш вясёлых хлопцаў» (1934 — абедзве муз. Ісака Восіпавіча Дунаеўскага) і інш. У гады Вялікай Айчыннай вайны служыў у ваенна-марскім флоце, стварыў у гэты час шмат песень і вершаў: «Свяшчэнная вайна» (1941, музыка А. В. Аляксандрава) і інш. Сталінская прэмія другой ступені (1941).
Узнагароджаны 3 ордэнамі.