Васіль Сурыкаў | |
---|---|
руск.: Василий Суриков | |
![]() Аўтапартрэт | |
Імя пры нараджэнні | Васіль Іванавіч Сурыкаў |
Дата нараджэння | 12 (24) студзеня 1848 ці 24 студзеня 1848[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 (19) сакавіка 1916[4][5][…] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() |
Жонка | Q122096281? |
Дзеці | Olga Surikova[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр |
Гістарычны жывапіс партрэт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм[d] |
Вядомыя працы |
Раніца стралецкага пакарання смерцю Баярыня Марозава Заваяванне Сібіры Ярмаком |
Уплыў на |
Дзмітрый Каратанаў Пётр Канчалоўскі |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Васіль Іванавіч Сурыкаў (руск.: Васи́лий Ива́нович Су́риков; 24 студзеня 1848, Краснаярск — 19 сакавіка 1916, Масква) — вядомы рускі жывапісец, майстар маштабных гістарычных палотнаў.
Нарадзіўся 12 (24) студзеня 1848 года ў Краснаярску.
Маляваць пачаў у раннім дзяцінстве. Першым яго настаўнікам стаў Мікалай Васільевіч Грабнёў — настаўнік малявання Краснаярскага павятовага вучылішча. Найбольш раннім датаваным творам Сурыкава лічыцца акварэль «Плыты на Енісеі» 1862 года (захоўваецца ў музеі-сядзібе В. І. Сурыкава ў Краснаярску).
Пасля завяршэння навучання ў павятовым вучылішчы ўладкоўваецца працаваць пісцом у губернскае ўпраўленне — у сям’і не было грошай на працяг адукацыі ў гімназіі. Падчас працы ў губернскім упраўленні малюнкі Сурыкава ўбачыў енісейскі губернатар П. М. Замятнін. Губернатар знайшоў мецэната — краснаярскага золатапрамыслоўца П. І. Кузняцова, які аплаціў навучанне Сурыкава ў Акадэміі мастацтваў.
4 лістапада 1875 года скончыў Акадэмію мастацтваў у званні класнага мастака першай ступені.
Сурыкаў атрымаў замову на стварэнне чатырох фрэсак на тэмы Сусветных сабораў для храма Хрыста Збавіцеля (у 1883 годзе ўзнагароджаны за гэтыя працы ордэнам Святой Ганны 3-й ступені). Пачаў працаваць над фрэскамі ў Пецярбургу, а ў 1877 годзе пераехаў у Маскву. У Маскве ўласнага жылля не меў, жыў у арандаваных кватэрах і гасцініцах. Часта ездзіў у Краснаярск, дзе праводзіў лета.
У 1907 годзе стаў членам Саюза рускіх мастакоў, пакінуўшы шэрагі Таварыства перадзвіжнікаў.
Памёр у Маскве 6 (19) сакавіка 1916 года ад хранічнай ішэмічнай хваробы сэрца, але паводле царкоўнага метрычнага запісу — ад запалення лёгкіх. Пахаваны ў Маскве на Ваганькаўскіх могілках побач з жонкай.