Васіль Мікітавіч Тацішчаў | |
---|---|
руск.: Василий Никитич Татищев | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 19 (29) красавіка 1686[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 (26) ліпеня 1750[1][2][…] (64 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Мікіта Аляксеевіч Тацішчаў[d] |
Дзеці | Яўграф Васілевіч Тацішчаў[d] і Еўпраксія Васілеўна Тацішчава[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, антраполаг, гісторык, географ, эканаміст, палітык, лексіколаг |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Васі́ль Мікі́тавіч Таці́шчаў (руск.: Василий Никитич Татищев; 29 (19) красавіка 1686, Пскоў, Пскоўскі павет — 26 ліпеня 1750, сядзіба Болдзіна, цяпер Солнечнагорскі раён, Маскоўская вобласць) — расійскі дзяржаўны дзеяч, гісторык.
Скончыў Маскоўскую інжынерную і артылерыйскую школу. Удзельнік Палтаўскай бітвы (1709). Шмат год кіраваў заводамі на Урале.
Выявіў і надрукаваў кароткую рэдакцыю Рускай праўды, Судзебнік 1550 года. Аўтар першага расійскага энцыклапедычнага слоўніка «Лексікон расійскі гістарычны, геаграфічны, палітычны і грамадскі» (ч. 1—3, 1793, да літары К).
Галоўная праца Васіля Тацішчава — «Гісторыя Расійская» (т. 1—4, 1768—1784; т. 5, 1848) — збор рускіх і замежных летапісных і іншых старажытных крыніц, частка якіх, у тым ліку магчыма і Полацкі летапіс, не збераглася да цяперашняга часу. Часта паводле Васіля Тацішчава дэталізуюць многія падзеі, у тым ліку з гісторыі Беларусі, як, напрыклад, час заснавання горада Барысава, напады менскага князя Глеба ў 1119 годзе на Наўгародскую і Смаленскую землі, паходжанне назвы «Белая Русь», паходжанне герба Вялікага Княства Літоўскага — «Пагоні» і іншае. Аднак, праўдзівасць унікальных звестак Васіля Тацішчава пастаўлена пад сумненне.