Васіль Якаўлевіч Струвэ | |
---|---|
Friedrich Georg Wilhelm Struve | |
Дата нараджэння | 15 красавіка 1793[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 лістапада 1864[1][2] (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Jacob Struve[d][2] |
Жонка | Emilie Wall[d] і Johanna von Struve[d] |
Дзеці | Otto Wilhelm von Struve[d][3], Conrad Struve[d], Heinrich Wilhelm von Struve[d], Charlotte Marie Wilhelmine Doellen[d], Bernhard Wilhelm von Struve[d], Olga von Struve[d], Karl von Struve[d], Ernst Struve[d] і Nikolai Struve[d] |
Род дзейнасці | астраном, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | астраномія |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Georg Friedrich Parrot[d] |
Вядомыя вучні | Johann Heinrich Wilhelm Döllen[d], Pavel Alekseevich Korguev[d][4], Ernst Wilhelm Preuss[d][5] і Georg Albert Fuss[d][6] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Васіль Якаўлевіч Струвэ (4(15).4.1793, Альтона (Германія) — 11(23).11.1864, Пецярбург) — рускі астраном і геадэзіст, акадэмік Пецярбургскай АН (1832; член-карэспандэнт 1822). У 1818—1839 гадах дырэктар Дзерпцкай астранамічнай абсерваторыі; у 1839—1862 гадах дырэктар Пулкаўскай абсерваторыі, стварэнне і абсталяванне якой праходзіла пры яго непасрэдным удзеле.
Струвэ нарадзіўся 15 красавіка 1793 года ў Альтоне, дзе яго бацька быў дырэктарам гімназіі. Займаючыся пад кіраўніцтвам бацькі філалогіяй, Струвэ ўжо ў пятнаццаць гадоў быў падрыхтаваны для паступлення ва ўніверсітэт. Струвэ абраў Дэрпцкі ўніверсітэт. Тут ён працягваў вывучаць філалогію і нават напісаў «De studiis criticis et grammaticis apud Alexandrinos» (1810). Але неўзабаве Струвэ захапіўся лекцыямі Паррота па фізіцы, а затым, па парадзе апошняга, заняўся вывучэннем астраноміі. Прафесар Гут сам мала цікавіўся назіраннямі, але ўсяляк садзейнічаў Струвэ ў яго першых кроках. У 1810 годзе скончыў Дэрпцкі (Тартускі) універсітэт.
Ужо ў 1813 г. Струвэ надрукаваў «De geographica positione speculae astronomicae Dorpatensis». Прыкладна ў гэты час ён быў прызначаны астраномам-назіральнікам універсітэта. Нягледзячы на беднату інвентара абсерваторыі, Струвэ заняўся вырашэннем складанай задачы: не маючы сродкаў вызначаць скланенні свяцілаў, ён распачаў назіранні пасажнай прыладай прамых узыходжанняў каляпалярных зорак. Затым на сродкі ліфляндскага эканамічнага грамадства Струвэ прыняўся за геадэзічныя аперацыі. Канчатковая апрацоўка гэтых шматгадовых назіранняў дадзена ім у «Beschreibung der Brieten gradmessung ib den Ostseeprovinzen Russland» (1833).
Пасля смерці Гута ў 1818 годзе Струвэ быў прызначаны прафесарам універсітэта. У 1819 годзе Струвэ прымайстраваў да ахраматычнай трубы Траутона філярны мікраметр і пачаў галоўную працу ўсяго свайго жыцця — вымярэнне падвойных зорак. З цягам часу Струвэ здолеў абставіць абсерваторыю першакласнымі прыладамі. Для іх замовы Струвэ ездзіў некалькі разоў за мяжу. У 1822 годзе быў устаноўлены мерыдыянны круг працы Рейхенбаха, а ў 1824 годзе — рэфрактар з аб’ектывам у 9 цаляў працы Фраўнгофера, лепшы і найбольшы ў той час.
Не задавольваючыся вымярэннямі ўжо вядомых з часоў Гершеля падвойных зорак, Струвэ распачаў перагляд усіх зорак неба да 9-ай велічыні; ён адкрыў больш за 3000 новых падвойных зорак («Catalogigus novus stellrum duplicium etc.», 1827). Пачалася найбольш плённая эпоха жыцця Струвэ за 13 гадоў; акрамя ўсіх іншых адначасовых прац, ён сабраў 11000 вымярэнняў падвойных зорак, якія былі пакладзеныя ў аснову яго класічнага: «Stellarum duplicium et multiplicium mensuvae micrometricae per magnum Fraunhoferi tubum annis a 1824 ad 1837 in specula Dorpatensi institutae» (1837, folio). Курсіўныя словы звычайна служаць скарочанай назвай гэтай знакамітай працы. Прадмова змяшчае вельмі шмат цікавых падрабязнасцей працы, розныя заўвагі Струвэ, якія застаюцца карыснымі для назіральнікаў нашага часу, даследаванні аб уласным і арбітальным руху шматлікіх падвойных зорак і т. д.
Адначасова Струвэ вызначыў з гэтых назіранняў паралакс зоркі альфа Lurae — другая па часе (пасля Бесселя) удалая спроба знайсці адлегласць зоркі да зямлі. Паралельна з вымярэннямі падвойных зорак рэфрактарам Струвэ пачаў на мерыдыянным крузе, спачатку адзін, затым з дапамогай Прэйса і Дэлена азначэнне дакладных палажэнняў на нябесным зводзе ўсіх падвойных зорак. Вынікам з’явіўся каталог «Stellarum fixarum imprimis duplicium et multiplicium positiones mediae pro epocha 1830 deductae ex observationibus meridianis annis 1822 ad 1843 in specila Dorpatensi institutis» (1852, folio).
У 1830 годзе было прынята рашэнне аб пабудове Пулкаўскай абсерваторыі. Струвэ ўвайшоў у склад камісіі, якая займалася пабудовай. У 1832 годзе Струвэ быў абраны ардынарным акадэмікам (членам-карэспандэнтам Акадэміі Навук ён з’яўляўся з 1822 года). У 1834 годзе на аўдыенцыі ў імператара Мікалая I Струвэ быў прызначаны дырэктарам абсерваторыі і пасланы за мяжу, каб замовіць лепшыя прылады. Усё астатняе жыццё Струвэ звязаная з Мікалаеўскай галоўнай абсерваторыяй у Пулкава. Яе пабудова і ўсе прылады дэталёва апісаныя ў аб’ёмістай працы Струвэ: «Description de l’observatoire astronomique central de Poulkova» (1845, folio). Першая праца пасля адкрыцця абсерваторыі — вызначэнне шыраты і даўгаты. Пры гэтым Струвэ распрацаваў спосаб вызначаць шыраты пассажным інструментам у першым вертыкале; пры грандыёзных хранаметрычных экспедыцыях паміж Альтонай, Грынвічам і Пулкавым (1843—1844) упершыню быў выкарыстаны прынцып змены назіральнікаў для выключэння іх асабістай памылкі («Expédition chonometriques entre Poulkova et Altona» [1844], «Expédition chonométriques entre Altona et Greenwich» [1846]). Дзейнасць абсерваторыі Струвэ накіраваў выключна на вымяральную зорную астраномію. Па яго плану, пассажны інтсрумент і вертыкальны круг вызначалі становішча яркіх фундаментальных зорак. Мерыдыянны круг служыў для каталога ўсіх зорак да 6-ай велічыні. 15-дзюймовы рэфрактар (доўгі час быў лепшым у свеце) служыў для вымярэння падвойных зорак. З прац самога Струвэ варта паказаць на назіранні пассажным інструментам у першым вертыкале. Вынік: вызначэнне велічыні аберацыі «Sur le coefficient constant dans l’aberration des étoiles fixes déduit des observations exécutées à Poulkova» (1843). Вельмі вядомая праца Струвэ «Études d’astronomie stellaire» (1847). Хоць яго погляды на будову сусвету і на размеркаванне зорак састарэлі, але гістарычная частка працы ўяўляе вялікую цікавасць. Яшчэ ў Дэрпце Струвэ навучаў практычнай астраноміі і геадэзіі шматлікіх тапографаў і флоцкіх афіцэраў. Гэтая дзейнасць значна пашырылася ў Пулкова. Разам з тым абсерваторыя надоўга стала цэнтрам дзейнасці рускіх геодэзістаў. Тут яны атрымлівалі адукацыю, тут рыхтаваліся ўсе геаграфічныя экспедыцыі, тут жа рабілася апрацоўка іх вынікаў. Да гэтага часу адносяцца галоўныя працы па вялікаму руска-скандынаўскаму градуснаму вымярэнню (гл. Трыянгуляцыя). Ужо раней Струвэ ўказаў на магчымасць пакрыць раўніну заходняй Расіі бесперапыннай сеткай трохвугольнікаў. Аперацыі рускіх геадэзістаў у паўднёва-заходніх губернях даставілі для гэтага выдатны матэрыял; гэтыя трохвугольнікі былі звязаныя з працамі самога Струвэ і працягнутыя праз Фінляндыю і Нарвегію да Ледавітага акіяна. Апрацоўка ўсяго матэрыялу выканана Струвэ ў яго «Arc du méridien de 25°20' entre le Danube et la mer glaciale mesure deruis 1816 jusqu’en 1856 etc.» (1857 — 60, два тома і чарцяжы). Гэтая класічная праца ў шматлікіх адносінах дагэтуль не мае сабе роўных. Затым Струвэ падрыхтаваў не менш грандыёзнае прадпрыемства — вымярэнне дугі паралелі праз усю Еўропу (гл. Дуга Струвэ). У студзені 1858 г. Струвэ раптам захварэў. Хоць хвароба (злаякасны нарыў) абмінула, але сілы Струвэ былі назаўжды зламаныя. Кіраванне абсерваторыяй ён перадаў свайму сыну і амаль не займаўся навукай. Увосень 1863 года адбылося святкаванне пяцідзесяцігадовага юбілею яго навуковай дзейнасці, а ў наступным годзе, 23 лістапада 1864 года, Струвэ памёр.
Струвэ з’яўляўся ганаровым членам і членам-карэспандэнтам 12 замежных акадэмій і вялікага ліку навуковых таварыстваў. Акрамя згаданых галоўных прац ён пакінуў больш 100 мемуараў, якія адносяцца амаль выключна да геадэзіі і практычнай астраноміі, справаздач аб розных экспедыцыях, водгукаў і т. д. Струвэ займаў адно з самых значных месцаў сярод астраномаў першай паловы XIX стагоддзя, калі развівалася астраномія «становішча». Струвэ не быў геніям, што адрывае перад навукай новыя шляхі, але ён здолеў значна палепшыць старыя метады назіранняў і даць некаторыя новыя прыёмы; ён паказаў неабходнасць вывучэння як інструментальных хібнасцей, так і ўплывы асабістых памылак назіральніка і ў вобласці вымяральнай зорнай астраноміі. Даследаванні Струвэ аб падвойных зорках надоўга застануцца прадметам вывучэння і зыходнай кропкай для шматлікіх прац астраномаў у гэтай вобласці. Не меншая значэнне працы Струвэ ў арганізацыі і дзейнасці Пулкаўскай абсерваторыі. Ён здолеў абставіць яе выдатнымі прыладамі, якія доўгі час служылі тыпамі і ўзорамі; у кароткі час ён давёў Пулкаўскую абсерваторыю да сусветнага прызнання яе «астранамічнай сталіцай зямнога шара»: з усіх бакоў пачалі прыязджаць у Пулкава для вывучэння практычнай астраноміі.
Артыкул вымагае вікіфікацыі. |
Артыкул або раздзел вымагае перапрацоўкі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |