Васіліск (гармата)

Англійскі васіліск часоў Лізаветы

Васіліск — агнястрэльная гармата, якая ўжывалася з канца Сярэднявечча. У XVI(недаступная спасылка) стагоддзі васіліскам звалі адмысловага роду гармату, даўжынёю ў 26 калібраў, гэта значыць дыяметраў дула, і вагаю ў 122 цэнтнера. З яе стралялі ядрамі вагаю ў 48 фунтаў. Такія гарматы ўжываліся падчас Вялікай аблогі Мальты (пасля гэтага назва стала ўжывацца пераважна да турэцкіх гармат), паходу Непераможнай армады. Часам васіліскам звалі любую вялікую гармату (напрыклад, расійскую Цар-гармату). Найпознія мадыфікацыі — «мальтыйскія гарматы» — ужываліся аж да пачатку XIX стагоддзя.