Ватола, таксама ватула — у рускай мове састарэлы тэрмін, які абазначаў грубую тканіну і верхнюю вопратку з яе. У нямецкай мове гэтая тканіна называлася вадмал[1].
Ватола згадваецца ў Ніканаўскім летапісе ад 1074 года, дзе гаворыцца: «прападобны Ісаакій апрануўся ў валасяніцу , і на валасяніцу світку ваталяную». Мяркуючы па духоўнай грамаце[2] Дзмітрыя Данскога (1389), у яго гардэробе таксама мелася ватола сажана (гэта значыць вышытая золатам і ўпрыгожаная каштоўнымі камянямі)[1].
Вадмал у эстаў — грубая ваўняная тканіна, якая ўжывалася на адзенне ў Ліфляндыі, Швецыі, Даніі і Паўночнай Германіі і захоўвалася яшчэ ў Эстляндскай губерні. Там яна бывала амаль заўсёды чорнага колеру, за што латышы і празвалі эстаў чорнакафтаннікамі (лат.: Melleswarki)[3].
Не глядзі на ватолу (якой воз пакрыты), а глядзі пад ватолу. (У значэнні «не судзі па знешнасці»).