Вашынгтонскі Троіцкі ўніверсітэт | |
---|---|
Trinity Washington University | |
![]() | |
Арыгінальная назва | Trinity Washington University |
Заснаваны | 1897 |
Тып | каталіцкі ўніверсітэт |
Студэнты | 2 100 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Вашынгтон |
Сайт | discover.trinitydc.edu |
![]() |
Вашынгтонскі Троіцкі ўніверсітэт або Вашынгтонскі ўніверсітэт Трыніці (англ.: Trinity Washington University) — амерыканская каталіцкая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Вашынгтоне.
Заснаваны ў 1897 годзе манахінямі кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Панны Марыі з Намюра як жаночая вышэйшая навучальная ўстанова пад назвай «Каледж Святой Тройцы» або «Трыніці-каледж». Для яго размяшчэння быў абраны раён Вашынгтона Бруклэнд, дзе ўжо знаходзіліся іншыя каталіцкія навучальныя ўстановы і дзе ён знаходзіцца і сёння. У верасні 2004 года ўстанова змяніла сваю назву на цяперашнюю.
Па стане на пачатак 2010 года ў школе навучалася 67 % афраамерыканцаў, 21 % лацінаамерыканцаў, 6 % белых і 6 % студэнтаў з-за межаў ЗША. Мужчыны складалі толькі 8 % ад агульнай колькасці ўдзельнікаў усіх праграм.
Навучанне ў 2016 годзе каштавала 22 390 даляраў за год, пры гэтым сярэдні студэнт плаціў толькі ад 1 000 да 2 000 даляраў, а астатняе паступала з федэральных і мясцовых грантаў.