Вейка Хухтанен | |
---|---|
Асабістая інфармацыя | |
Пол | мужчынскі |
Поўнае імя | Вейка Аарнэ Алекс Хухтанен |
Арыгінальнае імя | фінск.: Veikko Aarne Aleks Huhtanen |
Грамадзянства | Фінляндыя |
Дата нараджэння | 5 чэрвеня 1919 |
Месца нараджэння | Вііпуры, Фінляндыя |
Дата смерці | 29 студзеня 1976 (56 гадоў) |
Месца смерці | Хельсінкі, Фінляндыя |
Ліцэнзія FIG | 569 |
Найлепшыя вынікі на чэмпіянатах свету | |
Каманднае першынство | 838.50 (1950) |
Перакладзіна | 19.400 (1950) |
Найлепшыя вынікі на Алімпіядзе | |
Каманднае першынство | 1358.30 (1948) |
Шматбор’е | 229.70 (1948) |
Рознавысокія брусы | 39.30 (1948) |
Конь | 38.70 (1948) |
Перакладзіна | 39.10 (1948) |
Вейка Аарнэ Алекс Хухтанен (фінск.: Veikko Aarne Aleks Huhtanen; 5 чэрвеня 1919, Вііпуры — 29 студзеня 1976, Хельсінкі) — фінскі гімнаст, уладальнік пяці медаляў Алімпійскіх гульняў 1948 года, тры з якіх залатыя, двухразовы сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 1950 года.
Гімнастыкай займаўся з 12 гадоў. Дэбютаваў у зборнай у 1938 годзе ў міжнародным матчы паміж Германіяй і Фінляндыяй. Павінен быў дэбютаваць на Алімпіядзе 1940 года, якую планавалі правесці ў Хельсінкі, аднак з-за Другой сусветнай вайны Гульні былі адменены.
На Алімпіядзе 1948 года ў Лондане фінская зборная паказала фенаменальны вынік, да чаго меў дачыненне датычным і Вейка. У камандным спаборніцтве фіны апярэдзілі зборную Швейцарыі на 1,6 бала, а ў асабістым спаборніцтве Хухтанен абыйшоў на 0,7 бала Вальтэра Лемана. Апроч усяго іншага, яму ўдалося стаць бронзавым прызёрам у практыкаваннях на перакладзіне, сярэбраным прызёрам у практыкаваннях на паралельных брусах і чэмпіёнам Гульняў у практыкаваннях на кані (тытул ён падзяліў з Паава Аалтаненам і Хейкі Саваляйненам).
У 1950 годзе Хухтанен узяў сярэбраныя медалі на чэмпіянаце свету ў камандным першынстве і практыкаваннях на перакладзіне. З-за траўмы пляча ён адмовіўся ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях 1952 года і неўзабаве завяршыў кар’еру.