Вейланелы | ||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||
Veillonellaceae | ||||||||
|
Вейланелы[1] (Veillonellaceae) — сямейства бактэрый.
Аблігатныя анаэробы шарападобнай формы памерам 0,3-2,6 мкм, нерухомыя. Маюць нізкую біяхімічную актыўнасць і складаныя харчовыя запатрабаванні[1].
Паразіты жывёл і чалавека — жывуць у ротавай поласці, страўнікава-кішачным тракце і дыхальных шляхах. Пастаянна выяўляюцца ў гнойных ачагах міндалін, насаглоткі, адростку сляпой кішкі (пры апендыцыце), лёгкіх (пры гангрэне)[1].