Веларыкша (у найноўшы час і ў Заходніх краінах часцей — велатаксі) — від грамадскага транспарту для перавозкі аднаго ці некалькіх пасажыраў (звычайна не больш за двух) на веласіпедзе асаблівай канструкцыі сілай веласіпедыста.
Веларыкшы ўзніклі ў Японіі неўзабаве пасля з’яўлення там звычайных рыкш, адтуль распаўсюдзіліся ў многія краіны Усходняй і Паўднёвай Азіі, ад Філіпін да Пакістана. Ужо ў 2-й палове XX стагоддзя велатаксі з’яўляюцца ў шэрагу гарадоў Еўропы і Амерыкі як забава для турыстаў.