Велебіт[1] — горны хрыбет у Дзінарскім нагор’і, Харватыя. Працягваецца ўздоўж берага Адрыятычнага мора прыблізна на 150 км. Вышыня да 1758 м (г. Ваганскі-Врх). Складзены пераважна вапнякамі. Карст. Заходнія стромыя схілы безлясовыя, спадзістыя ўсходнія схілы да вышыні 1300 м пакрытыя шырокалісцевымі лясамі, вышэй — іглічнымі.