Велярызацыя

Велярыза́цыя (ад лац.: velum — мяккае паднябенне) — від дадатковай артыкуляцыі зычных, пры якім адбываецца пад’ём задняй часткі языка да мяккага паднябення, у выніку зычным надаецца нізкатанальная [ы]-падобная тэмбравая афарбоўка.

Гукі, якія маюць такую дадатковую артыкуляцыю — велярызаваныя.

У беларускай мове велярызаванымі з’яўляюцца ўсе цвёрдыя зычныя апроч велярных (асноўны фокус артыкуляцыі — на мяккім паднябенні) [г], [к], [х], [г´]. Велярызаванасць беларускіх зычных спецыяльна не азначаецца, бо ўласцівая ўсім гукам, якія яе могуць мець.