Венгерская нацыянальная галерэя

Венгерская нацыянальная галерэя
Выява лагатыпа
Лагатып
Заснаваны 1957
Адкрыты 5 кастрычніка 1957
Месцазнаходжанне
Адрас Szent György tér 2.
mng.hu (венг.)
en.mng.hu (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Венгерская нацыянальная галерэя (венг.: Magyar Nemzeti Galéria) — адзін з вядучых мастацкіх музеяў Венгрыі, уладальнік шырокай калекцыі венгерскага мастацтва ад Сярэднявечча да XX стагоддзя. У экспазіцыі галерэі сабраны работы выключна венгерскіх мастакоў або створаныя на тэрыторыі Венгрыі. Галерэя размяшчаецца ў Каралеўскім палацы ў Будайскай крэпасці. Музей заснаваны ў 1957 годзе і увабраў у сябе частку калекцыі Музея выяўленчых мастацтваў, а таксама гарадскіх музеяў і прыватных калекцый. Да 1975 года гэта мастацкая калекцыя дэманстравалася ў Палацы правасуддзя на плошчы Лаёша Кошута, дзе ў цяперашні час размясціўся Этнаграфічны музей.

Зноскі