Венгерскі музей натуральнай гісторыі | |
---|---|
![]() Будынак музея | |
![]() | |
Заснаваны | 1802 |
Месцазнаходжанне | Венгрыя, г. Будапешт, VII Людовіка 2—6 |
Адрас | 1083 Budapest, Ludovika tér 2–6. |
Адкрыты | з 10 да 18 гадзін, акрамя аўторка |
nhmus.hu (венг.) nhmus.hu/en (англ.) |
|
![]() |
Венгерскі музей натуральнай гісторыі (Венгерская: Magyar Természettudományi Múzeum) — музей у горадзе Будапешце, заснаваны ў 1802 годзе. Валодае найбуйнейшай калекцыяй натуральнай гісторыі Венгрыі.
У 1802 годзе граф Ферэнц Сечэні завяшчаў сваю бібліятэку і нумізматычную калекцыю для стварэння асновы будучай Венгерскай Нацыянальнай бібліятэкі і навукова-адукацыйнага цэнтра. Гэтыя матэрыялы і паклалі пачатак Венгерскаму нацыянальнаму музею (Нацыянальная бібліятэка імя Сечэні). Калекцыя мінералаў жонкі графа, Юльяны Фештэтыч, дала пачатак калекцыі матэрыялаў натуральнай гісторыі музея.
Першыя палеанталагічныя калекцыі музей атрымаў у падарунак ад эрцгерцага Райнера ў 1811 годзе, у гэтым жа годзе была набытая музеем і першая заалагічная калекцыя. У канцы 1818 года Пауль Кітайбель перадаў за 7000 форынтаў музею гербарый, які паклаў пачатак Батанічнаму аддзелу музея[1].
Да 1848 года — часу венгерскіх выступленняў супраць Аўстрыйскай імперыі, калекцыя музея налічвала каля 13.000 асобнікаў, яго заалагічная калекцыя — каля 35.000 экзэмпляраў. У далейшым найбольш каштоўным набыццём музея ў 1856 годзе была калекцыя Каралеўскага Венгерскага таварыства натуральнай гісторыі.
З 1870 года Венгерскі Нацыянальны музей мае аддзелы заалогіі, батанікі і мінералогіі. Памер калекцый на канец дзевятнаццатага стагоддзя перавысіў 1 млн экзэмпляраў.
У 1927 годзе ў Будапешце адбыўся дзесяты Сусветны Кангрэс заалогіі, да гэтага часу калекцыя насякомых ў музеі склала каля 3 мільёнаў экзэмпляраў. Калекцыям, якія павялічваліся, было ўжо занадта мала месца ў музеі і іх часткова размясцілі ў новым Музеі натуральнай гісторыі, заснаваным у 1933 годзе.
Большасць батанічных калекцый музея загінула падчас Другой Сусветнай вайны.
Неўзабаве пасля вайны ў музеі адкрыўся аддзел антрапалогіі, які ў цяперашні час з’яўляецца адным з дзесяці найбуйнейшых у Еўропе.
Аддзел спецыялізаваўся на зборы і вывучэнні матэрыялаў венгерскай флоры і фауны.
Падчас антыўрадавых выступленняў у Будапешце ў 1956 годзе артылерыйскі снарад трапіў у галоўны будынак Нацыянальнага музея. Ад разрыву снарада пацярпела мінералагічная і палеанталагічныя калекцыя музея. Падчас бунту было спалена 100 000 тамоў навуковых выданняў, знішчана 36,000 чучалаў птушак, 13,000 рыб, амфібій і рэптылій і інш.
Праз некалькі гадоў Жыгмонд Сечэні (Zsigmond Széchenyi) арганизаваў некалькі экспедыцый у Афрыку, каб сабраць дадатковыя матэрыялы для музея для кампенсацыі страт. У 1960-х і 1970-х гадах музейныя работнікі ездзілі ў краіны сацыялістычнага лагера — Паўночную Карэю, В’етнам, Кубу і Манголію для збору калекцыі флоры і фауны гэтых краін.
У 1979 годзе аддзел батанікі музея пераехаў у гістарычны будынак, спраектаванае венгерскім архітэктарам Эдзёнам Лехнерам.
Да пачатку 1990-х гадоў у Музея натуральнай гісторыі, нягледзячы на пастаянны рост яго калекцый, не было асобнай выставачнай прасторы. Вtнгерскі ўрад прыняў рашэнне перанесці музей у будынак Акадэміі Людовіка: гістарычны помнік, пабудаваны для Венгерскай ваеннай акадэміі.
На бягучы момант там ужо размешчаны аддзелы антрапалогіі, мінералогіі і петралогіі, геалогіі і палеанталогіі. Там жа размясціліся калекцыі птушак і млекакормячых, калекцыі па заалогіі, лабараторыі малекулярнай генэтыкі.
Заалагічная калекцыя музея з’яўляецца пятай па велічыні ў Еўропе і мае каля 7 мільёнаў узораў безпазваночных і пазваночных жывёл. У вестыбюлі музея выстаўлены 20 — метровы шкілет фінвала (Balaenoptera physalus).
У склад музея ўваходзяць асноўныя аддзелы:
У музеі выдаецца літаратура па яго тэматыцы, чатыры перыядычных выданні, у тым ліку Acta Zoologica Academiae Scientiarum Hungaricae[2].
István Matskási: Das neue Naturwissenschaftliche Museum, Gutenberg Press, 1999.