Вендзі Рут Шэрман (англ.: Wendy Ruth Sherman; нар. 7 чэрвеня1949, Балтымар, Мэрыленд, ЗША) — амерыканскі дыпламат. З красавіка 2021 года займае пасаду намесніка дзяржаўнага сакратара ЗША. Да ўступлення на гэтую пасаду яна была прафесарам практыкі грамадскага кіравання і дырэктарам Цэнтра грамадскага кіравання ў Школе кіравання імя Джона Ф. Кенэдзі, старшым дарадцам у фірме Albright Stonebridge Group і старшым навуковым супрацоўнікам Белфераўскага цэнтра навукі і міжнародных адносін школы імя Джона Ф. Кенэдзі.
Шэрман з’яўлялася дырэктарам камітэта палітычных дзеянняў EMILY’s List, дырэктарам упраўлення па абароне дзяцей у штаце Мэрыленд, прэзідэнтам і Chief Executive Officer фінансавага кангламерату Fannie Mae Foundation. З 1997 па 2001 год працавала Дарадцам Дзяржаўнага дэпартамента ЗША ў адміністрацыі прэзідэнта ЗША Біла Клінтана. Яна таксама была спецыяльным дарадцам Клінтана і дзяржаўнага сакратара Мадлен Олбрайт і каардынатарам палітыкі па Паўночнай Карэі. Шэрман адыграла важную ролю ў перамовах, звязаных з праграмамі Паўночнай Карэі па ядзернай зброі і балістычных ракетах.