| ||
Дыега Веласкес | ||
Венера з люстэркам. каля 1647—1651 | ||
La Venus del espejo | ||
Матэрыял | Палатно | |
---|---|---|
Тэхніка | масла | |
Памеры | 122 × 177 см | |
Лонданская Нацыянальная галерэя, Лондан | ||
(інв. NG2057) | ||
![]() |
«Венера з люстэркам» (ісп.: La Venus del espejo) — карціна іспанскага мастака Дыега Веласкеса, якая адлюстроўвае аголеную Венеру ў напаўлежучай паставе. Яна глядзіцца ў люстэрка, якое трымае перад ёй Амур.
Дакладная дата напісання карціны невядомая. Лічыцца, што яна была скончана каля 1647—1651 гг. Меркавана, Веласкес напісаў «Венеру з люстэркам» падчас свайго візіту ў Італію, бо інквізіцыя ў Іспаніі забараняла пісаць аголенае жаночае цела. Таксама ўплывам цнатлівага іспанскага светапогляду лічыцца тое, што Венера намалявана, у адрозненне ад італьянскіх «Венер», спіной да гледача.
Сюжэт гэтага палатна навеяны венецыянскай жывапісам эпохі Адраджэння. Падобныя карціны можна сустрэць у Джарджонэ («Спячая Венера») і Тыцыяна («Венера Урбінская»). У сваёй працы Веласкес аб'яднаў дзве ўстояныя паставы, у якіх адлюстроўвалася Венера — напаўлежучы і з люстэркам.
«Венера з люстэркам» — адзіная захаваная выява аголенага жаночага цела пэндзля Веласкеса. У канцы XVIII стагоддзя вісела ў палацы герцагіні Альбы каля натхнёнай ёю «Махі аголенай». Пасля смерці герцагіні набыта Гадоям, у 1813 г. перавезена ў Іаркшыр.
У 1906 годзе карціна была набыта Фондам нацыянальных калекцый (The National Art Collections Fund) для Лонданскай Нацыянальнай галерэі. У 1914 годзе карціна была пашкоджана суфражысткай Мэры Рычардсан, але цалкам рэстаўравана і вернутая ў галерэю, дзе знаходзіцца і дагэтуль.