Венецыянская лагуна (іт. Laguna di Venezia) — лагуна ў Адрыятычным моры, месца знаходжання горада Венецыі. Менавіта ад назвы гэтага дробнага заліва і паходзіць тэрмін лагуна, які ўвайшоў у шматлікія мовы свету.
Плошча лагуны складае каля 550 км ². Каля 8 % плошчы займае суша, якая складаецца з самой Венецыі і мноства маленькіх астравоў. Яшчэ 11 % тэрыторыі — гэта ўчасткі глыбокай вады ці каналаў, астатнія 80 % ўяўляюць з сябе ваты або саляныя балоты.
Сувязь лагуны з морам ажыццяўляецца праз тры пралівы: